Усе публікацыі ст Alina Poliushkina . Мінск , Respublika Byelarus’

Publications
https://avalanches.com/by/baranovichi_adnm_z_naitsikavkh_i_naponenkh_zhnastsiu_mestsa_u_barnovichakh_zialiaetsts24697_19_01_2020

Дыпрыз

Адным з найцікавых і напоўненых жыўнасцю месцаў у Барновічах з'яўляецца Дыпрыз. Гэтая фірма вырабляе мэблевую прадукцыю і паралельна адкрыла міні-заапарк, які працуе як летам, так і студзёнай зімой. Мне пашанцавала наведаць гэтае месца перад Новым годам. Тут у чаканні святаў ўпрыгожылі ўсю тэрыторыю. І па-сапраўднаму прыходзячы сюды, адчуваеш сябе, як у нейкай зімовай казцы ў асяроддзі звяркоў і цудоўнай атмасферы надыходзячага Новага года! На ўваходзе ў парк стаіць сцэна, дзе пастаянна гуляе музыка і паказваюцца прадстаўлення. Таксама тут можна перакусіць і выпіць цёплай гарбаты ці кавы. А вось прайшоўшы далей, трапляеш у свет жывёл, дзе можна сустрэць як трусоў, козачак, янотаў, так і паўлінаў, казуль і нават зуброў! Толькі яны насяляюць гушчу леса, куды можна праехаць на экскурсійным аўтобусе.

Я лічу, што паход у гэтае месца перад Новым годам- адно з лепшых рашэнняў для пошуку навагодняга настрою. Без яго вы дакладна адтуль не выйдзіце! Усім раю пабываць там.

Show more
0
216
https://avalanches.com/by/vitebsk_tsntr_bitsebska10298_06_11_2019

Адзін з найпрыгажэйшых мястэчак Беларусі - гэта Віцебск. Ён стаіць на рацэ Заходняя Дзвіна. У межах горада ў Заходнюю Дзвіну ўпадаюць два левых прытока: Віцьба і Лучоса.

У цэнтры горада знаходзіцца Дабравешчанская царква. Яе архітэктура зачароўвае: мармуровая лесвіца, пазалочаныя купалы і найпрыгажэйшы сцёк ракі Віцьба па каменнай кладцы.

Таксама там стаіць скульптура залатой рыбцы. Ёсць такое павер'е: калі дакрануцца да рыбкі і загадаць жаданне, то яно несумненна збудзецца.

Насупраць царквы стаіць гатэль Дзвіна, а побач з гасцініцай размешчаны найпрыгажэйшы парк.

Show more
0
332
https://avalanches.com/by/minsk_batanichn_sad_u_minsku7594_24_10_2019

Адно з самых прыгожых мястэчак у Мінску, на маю думку, - гэта батанічны сад. Ён прыгожы і загадкавы ў любую пару года.

Пакапаўшыся ў сваёй галерэі, я знайшла такія цудоўныя фотакарткі з майго апошняга паходу туды вясной.

Тут вы можаце любавацца і захапляцца не толькі кветачкамі, але і жыўнасцю: рыбкамі, папугайчыкамi, рэптыліямі і г. д. Таксама тут шмат прыгожых архітэктурных будынкаў / пабудоў.

Каб абыйсці тут усё не спяшаючыся і атрымаць асалоду ад гэтай прыгажосцi, напэўна, і дня не хопіць)

Але ўсё ж настойліва раю наведаць гэта цудоўнае мястэчка♥♥♥

Show more
0
189
Show more