Банты і кветкі, хвалюючыя словы, першы звнок... У Беларусі прайшлі школьныя лінейкі, прымеркаваныя да нвого навучальнага года. Селета з-за таго, што 1 верасня выпала на нядзелю, урачыстыя мерпарыемтсвы былі перанесены на дзень пазней. За парты селі 1 мільен 30 тысяч школьнікаў, у тым ліку 115 тысяч першакласнікаў. Першы ўрок быў прысвечаны Году малой радзімы і Вялікай Перамозе. За аснову пры падрыхтоўцы ўзялі радок з верша Янкі Купалы "Маладая Беларусь" - "Занімай, Беларусь Маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!".