Unknown crocodile
0 Subscriptions 0 Followers
На мяжы Беларусі і Расіі знаходзіцца ўнікальны горад Мсціслаў.
Ён адразу здзіўляе сваім ландшафтам, які, па водгуках турыстаў, нагадваюе мясціны Італіі ці Грузіі – вялікімі пагоркамі, густа пакрытымі расліннасцю, дарогамі-серпантынамі.
Мсціслаў быў фарпостам Вялікага Княства Літоўскага, тут захаваліся цікавыя архітэктурныя помнікі. Гэта самая ўсходняя кропка Беларусі, дзе можна ўбачыць гмахі каталіцкіх старажытных касцёлаў. Сярод іх – кармяліцкі касцёл XVII стагоддзя.
Сюды прыязджаюць паломнікі, каб наведаць святыні і гаючую крыніцу, якая не замярзае і ўвесь год трымае тэмпературу каля чатырох градусаў па Цэльсію.
Штогод у жніўні тут праходзіць фестываль рыцарскай і сярэднявечнай культуры, дзейнічае вялікі кірмаш з рамесніцкай і фермерскай вытворчасцю. Калі прайсці праз кірмаш, можна адразу выйсці на Замкавую гару, дзе і адбываецца фэст. На замкавай гары ўзведзеная пабудова, якой яна магчыма была ў XII-XIV стагоддзях. У фестывалі разгорнутая праграма з рыцарскімі баямі, коннымі прадстаўленнямі, старажытнай музыкай.
На першым фота Кармяліцкі касцёл. Другое фота -- на Замкавай гары падчас рыцарскага фестывалю.