У Міёрах прайшло традыцыйнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Менавіта ў гэты час, у верасні, распачынаецца сезон збора карысных ягад – журавінаў, запасамі якой багатая Міёршчына. І кожны год больш за 4000 серых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў спыняюцца на адпачынак на мясцовым балоце Ельня падчас восеньскай міграцыі. Арнітолагі арганізавалі назіральную пляцоўку за жураўлямі, дзе ўсе жадаючыя маглі самастойна назіраць за героямі свята.
На свяце можна было набыць дзікіх журавінаў, пакаштаваць пірагі і іншую смакату з гэтых ягад.