Упершыню ў летапісах Навагрудак згадваецца ў 1044 годзе ў сувязі з паходам Яраслава Мудрага на Літву. Па дадзеных археалагічных даследаванняў, паселішча на тэрыторыі сучаснага Навагрудка ўзнікла яшчэ ў канцы X стагоддзя. У XIII стагоддзі цэнтр палітычнага жыцця перамясціўся з Полацка ў Навагрудак, што папярэднічала ўзнікненню Вялікага княства Літоўскага, пачатак фарміравання якога гісторыкі звязваюць з імем князя Міндоўга. На Замкавай гары знаходзіцца унікальны помнік абарончай архітэктуры эпохі сярэднявечча - Навагрудскі замак. На жаль, да нашых дзён часткова захаваліся толькі дзве яго вежы. Тым не менш на тэрыторыі замка штогод праводзяцца рыцарскія фэсты.