Вось такі незвычайны аўтамабіль можна ўбачыць на беларускіх дарогах. Цюнінгаваныя ў пірацкім стылі “Жыгулі” выклікаюць вялікую цікавасць. Іржавыя пярэднія дзверы і капот, дзіркі, залепленыя імхом, бочка з чэрапам і косткамі, амерыканскія нумары... Дзіўна, але гэты аўтамабіль рухаецца і даволі жвава. Сам жа гаспадар аўто спрабуе зарабіць на рамонт сваей “ластаўкі”. Пра гэта сведчыць аб’ява на рускай і англійскай мовах, а таксама скрыня для грошаў, прымацаваная за шклом. Крэатыўны аўтамабіль выклікае вялікую ўвагу ў турыстаў.